Home

усё, · што · засталося · ад...


ці лісты да...

Recent Entries · Archive · Friends · User Info

* * *
не, крыху меней, я бачу твае пальцы сярод дзясяткаў іншых - жаночых, тонкіх, слабых, тоўстых мужчынскіх, моцных. А твае - самыя прывабныя.
* * *
і на цябе, смуглявага і няголенага. Ты маўчыш - не ведаеш, што расказаць, што адбылося за апошнія судні. А мне трэба толькі глядзець.
* * *
ты перайшоў на маю мову - быццам перайшоў з цьвёрдай сушы на маленькі плот. Ці на човен. Нас хістае з непрывычкі, нас нясе ўніз, але зараз - мы толькі ўдвух, і уважліва глядзім адно на аднаго, і падтрымліваем раўнавагу.
* * *
І асцярожна выдыхаю паветра, каб на раскрылася рана на грудзях, каб не ўбачылі мінакі літары твайго імя, што апаляюць мяне знутры.
* * *
нейкая імжа над горадам. Блішчаць машыны, і сцены дамоў, і асфальт. І ты смяешся і размахваеш рукамі.
Я ўсё яшчэ ўздрыгваю, пачуўшы твой голас.
* * *
І няма большае радасці для мяне - ты вярнуўся.
Гадзіна размоў - быццам спатканне са зняволенай. Мной. І вось ты ўжо глядзіш на гадзіннік - час. І я з усмешкай ківаю - маўляў, ідзі, канешне, цябе чакаюць. Цябе не павінна турбаваць мая пакута.
Я не трачу прытомнасць ад тваіх жартаў - і тое ўжо добра.
* * *
Тыдзень, ці болей, ты не тут. І мне няма сэнсу заглядаць у аську. Вяртайся хутчэй! Без твайго голасу я трачу раўнавагу, без тваіх вачэй я губляю аптымізм.
* * *
Што я толькі люстэрка. І я не існую, пакуль цябе няма побач. У мяне няма трэццяга вымярэння - глыбіні. І калі ты адводзіш вочы ўбок, адбітак твой губляе дасканаласць - і я крычу: "Спыніся!" Бо як малое дзіця ці як старажытныя егіпцяне ведаю, што малюнак мусіць быць без выняткаў - з двума вачамі, не ў профіль.

Таму я пакутую двойчы: як люстэрка, якое не можа заўсёды пазіраць на цябе, і як чалавек, якому мала быць проста люстэркам.

* * *
Што быў ты са мною жорсткім - і я захавала сваю годнасць. Зараз магу, не саромеючыся, глядзець у твае шакаладныя вочы.
* * *
Але ж мы зноў на твоёй кухні.
* * *
Яшчэ з большай пяшчотай гаварыць - на цудадзейнай сумеси беларускай и украинскай мовау, хай и тольки руским шрыфтам.
Раптоуна заплакаць - успомниушы, як ты прапаноувау не писаць и не тэлефанаваць
* * *
Я ўжо амаль прывыкла думаць пра цябе так. Але ты раптоўна тэлефануеш, я чую твой голас, і спяшаюся расказаць усё, што адбылося за апошнія трыста гадоў. І зноў не хаджу, а лётаю, бо думаю пра цябе. Не так.
* * *
Ты глядзіш на мяне з агідай - як на брыдкую жабку, мой прыўкрасны прынц. І не дазволіш мне ні сшыць для цябе кашулю, ні спячы хлеб.
* * *
Уяўляць тваю далонь - халодную - на ілбе, ці гарачую - на патыліцы
Current Mood:
тэмпература 38.6
* * *
Я зноў выдаткую вялікія грошы - апошнія грошы - на кароткія паведамленні. Ты ў добрым настроі - і старанна не заўважаеш, як я ледзь не плачу. Я сумую па табе. Я сумую без цябе.
* * *
Гэта ты. Ты - маё Дабравесце
* * *
Вусны мае салодкія, бо на іх – мед мілосці і малако матчынай мовы. Паспытай іх.
Рукі мае гаючыя, бо ў іх – пяшчота маёй веры і моц маёй вернасці. Аддайся ім.
У каханні маім – неўміручасць, бо гэта – адно з імён вечнага і бясконцага бога.
Прымі яго.
* * *
Ты развучваешь "Палёт кондара" - ці не таму я узялася за "Галубку"?
"Галубка" - недарэчны аповед пра двух людзей, якіх хлапчаня намагаўся злучыць з дапамогаю гэтай мелодыі.
* * *
Ці то малодшым брацікам, ці старэйшым дзіцёнкам.
Можа, нават старэйшым братам ці клапатлівым татам - нездарма ж мае агаворкі.
Можа проста - анёлам-ахоўнікам.
* * *
як паўтараю словы Найвышэшай Песні Саламонавай: калі б ты быў маім братам, яб сустрэла цябе на вуліцы, і абдымала і цалавала б, і прывяла ў свой дом.
* * *

Previous

Advertisement